Беларускі спартсмен Максім Недасекаў заваяваў залаты медаль чэмпіянату Еўропы ў памяшканні, які працягваецца ў Польшчы.
Прадстаўнік Віцебскай вобласці ў галоўнай камандзе краіны ў сваёй найлепшай спробе паказаў вынік 2 м 37 см. Гэта асабісты і нацыянальны рэкорд у дадзенай дысцыпліне. Дзякуючы гэтаму дасягненню Максім Недасекаў перамясціўся на першае месца ў сусветным топ-лісце.
Серабро выйграў італьянец Джанмарка Тамберы, які запісаў на свой рахунак вынік 2 м 35 см. Бронзавая ўзнагарода ў бельгійца Томаса Кармоя, які завяршыў спаборніцтвы з паказчыкам 2 м 26 см.
Гэта другі медаль беларускай каманды на кантынентальным форуме ў Польшчы. За дзень да гэтага вызначылася Ірына Жук, якая выйграла бронзавую ўзнагароду ў скачках з шастом.
Звязда, 7 сакавіка 2021
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/84/58577
Текущая дата: 18.11.2024