У Крамлі шкадуюць у сувязі з прынятым рашэннем Міжнароднага алімпійскага камітэта ў адносінах да Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі. Аб гэтым 9 снежня заявіў прэс-сакратар Прэзідэнта Расіі Дзмітрый Пяскоў.
"Аляксандр Лукашэнка з`яўляецца законным кіраўніком дзяржавы, законным Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь, ён узначальвае Алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь, - сказаў Дзмітрый Пяскоў. - Мы вельмі шкадуем у сувязі з такім рашэннем, і разам з тым мы даражым нашымі адносінамі з Рэспублікай Беларусь, якія з`яўляюцца шматграннымі, і ў тым ліку ўключаюць супрацоўніцтва ў галіне спорту".
9 снежня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
9 снежня 2020, Масква
Эдуард Півавар - БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/89/57454
Текущая дата: 18.11.2024