Белорусский портал в Казахстане

Канаістка Трушкіна прабілася ў фінал Гульняў



Беларуская канаістка Юлія Трушкіна стала фіналісткай XXXIII летніх Алімпійскіх гульняў у Парыжы.

Спаборніцтвы на дыстанцыі 200 м у жаночых каноэ-адзіночак з удзелам Трушкінай стартавалі 7 жніўня. Тады беларуска фінішавала другой у сваім папярэднім заездзе і наўпрост трапіла ў лік шаснаццаці паўфіналістак.

Сёння Юлія была прадстаўлена ў першым паўфінале, дзе яна і яшчэ сем дзяўчат аспрэчвалі чатыры месцы ў вырашальным заездзе. Трушкіна паказала другі час і патрапіла ў галоўны фінал, які стартуе ў 14:50 па мінскім часе.

Звязда, 10 жніўня 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/9/74934
Текущая дата: 26.12.2024