Вядомы беларускі кідальнік молата Іван Ціхан быў абраны старшынёй Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Такое рашэнне было прынята па выніках пазачарговай канферэнцыі Беларускай федэрацыі лёгкай атлетыкі, якая прайшла на тэрыторыі Нацыянальнага алімпійскага стадыёна "Дынама" ў Мінску.
Дэлегаты канферэнцыі большасцю галасоў падтрымалі кандыдатуру ўраджэнца Слонімскага раёна двухразовага прызёра Алімпійскіх гульняў.
Раней гэту пасаду займаў тытулаваны ў мінулым спартсмен Вадзім Дзевятоўскі, які змяніў Рыгора Касячэнку. Паўнамоцтвы алімпійскага прызёра Дзевятоўскага заканчваліся ў 2022 годзе. Аднак ён прыняў рашэнне пакінуць сваю пасаду па стане здароўя.
24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
24 верасня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/92/56210
Текущая дата: 18.11.2024