Белорусский портал в Казахстане

У ліпені паток бязвізавых турыстаў у Гродна павялічыўся



У Гродна расце паток бязвізавых турыстаў, паведамілі ва ўпраўленні спорту і турызму аблвыканкама.

Калі ў першы тыдзень месяца ў Гродне і наваколлі пабывалі крыху больш за 100 чалавек, то з 20 па 27 ліпеня горад наведалі ўжо 570 бязвізавых турыстаў.

"Вядома, лічбы пакуль яшчэ далёкія ад тых, што былі да таго, як каранавірус паставіў сусветны турызм на паўзу. Аднак мы бачым узрастаючую цікавасць да рэгіёна. Едуць невялікімі групамі на дзень або два паглядзець і выбудаваць маршрут ужо наступнага падарожжа. Турфірмы гавораць аб станоўчых водзывах", - адзначылі ва ўпраўленні. Дарэчы, большасць гасцей - з Польшчы. Хоць цікавасць да бязвізавага наведвання рэгіёна ёсць і ў жыхароў іншых краін.

"Гатовы да прыёму турыстаў і музеі, і іншыя цікавыя аб`екты, кафэ, рэстараны, хостэлы і атэлі. Раней каталізатарам цікавасці былі таксама розныя падзеі: фестывалі, святы заўсёды прыцягвалі вялікую колькасць гасцей", - адзначылі ва ўпраўленні спорту і турызму.

Вымушаную паўзу ў Гродзенскай вобласці выкарыстоўвалі, каб абнавіць дарогі і вуліцы ў абласным цэнтры, на Аўгустоўскім канале. Прадаўжаюцца маштабныя работы па рэстаўрацыі, напрыклад, Старога замка ў Гродне, палацава-паркавага комплекса Свяцк у Гродзенскім раёне, іншых значных аб`ектаў. Гатовы прапанаваць гасцям і новыя турыстычныя маршруты.

27 ліпеня 2020, Гродна
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/96/54862
Текущая дата: 18.11.2024