Белорусский портал в Казахстане

Павел Савіцкі прызнаны лепшым гульцом 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі



Нападаючы брэсцкага "Дынама" Павел Савіцкі прызнаны лепшым гульцом 11-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі паводле версіі асацыяцыі "Беларуская федэрацыя футбола".

У пераможным паядынку з землякамі з каманды "Рух" (4:1) Павел Савіцкі з`явіўся на полі на 65-й хвіліне і за 10 хвілін змог аформіць галявы дубль.

У папярэднім туры лепшым гульцом быў названы форвард салігорскага "Шахцёра" Дзмітрый Падстрэлаў.

Да гэтага лепшымі гульцамі прызнаваліся: Ігар Стасевіч (БАТЭ, Барысаў), Іван Бахар ("Дынама", Мінск), Габрыэль Рамас, Валерый Гарбачык, Луіс Велозу (усе - "Тарпеда-БелАЗ", Жодзіна), Мікіта Мельнікаў, Міхаіл Бараноўскі (абодва - "Славія", Мазыр), Дзяніс Панкратаў ("Слуцк"), Джасурбек Яхшыбоеў ("Энергетык-БДУ", Мінск).

Цяпер турнірную табліцу ўзначальвае БАТЭ, які набраў 25 балаў, на 3 балы менш у мінскага "Энергетыка-БДУ", па 21 бала маюць "Шахцёр" і жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ".

Матчы 12-га тура 30-га чэмпіянату Беларусі запланаваны на 5-7 чэрвеня.

2 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/99/53896
Текущая дата: 18.11.2024