Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 5 чэрвеня падпісаў распараджэнне, якім зацверджана рашэнне савета фонду Прэзідэнта Беларусі аб падтрымцы культуры і мастацтва.
Міністэрству культуры ў 2020 годзе са сродкаў фонду будзе выдзелена больш як Br3 млн. Грошы будуць накіраваны на рэстаўрацыю сядзібна-паркавага ансамбля ў вёсцы Закозель Драгічынскага раёна, Гальшанскага і Крэўскага замкаў, касцёла ў Мсціслаўі, які ўваходзіць у склад аб`екта "Былы калегіум езуітаў: касцёл, манастырскі корпус з сюжэтнымі роспісамі ў інтэр`еры келляў і трапезнай (1745-1750)".
Акрамя таго, сродкі выдзеляць на папаўненне фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі комплексам рукапісных і друкаваных кніжных помнікаў.
8 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
8 чэрвеня 2020, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-0/99/54034
Текущая дата: 18.11.2024