Белорусский портал в Казахстане

Мінюст зарэгістраваў Беларускую федэрацыю кіберспорту



Міністэрства юстыцыі Беларусі зарэгістравала рэспубліканскае грамадскае аб`яднанне "Беларуская федэрацыя кіберспорту", паведамілі ў Мінюсце.

Грамадскае аб`яднанне створана для развіцця кіберспорту ў рэспубліцы як часткі міжнароднага спартыўнага руху.

Кіберспорт - від спорту, што ўяўляе сабой спаборніцтвы ў віртуальнай прасторы, якія мадэлююцца камп`ютарнымі тэхналогіямі.

6 студзеня 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/38390
Текущая дата: 06.05.2024