Белорусский портал в Казахстане

Створаны арганізацыйны камітэт па падрыхтоўцы і правядзенні ў Беларусі Кубка Еўропы 2017 года па бегу на 10 000 метраў



Гэта прадугледжана распараджэннем прэм`ер-міністра Беларусі ад 16 лютага 2017 года нумар 51р, паведамілі ў прэс-службе ўрада.

Узначаліў камітэт міністр спорту і турызму Аляксандр Шамко.

Арганізацыйнаму камітэту даручана распрацаваць і зацвердзіць план адпаведных мерапрыемстваў, пры неабходнасці прыцягваць ва ўстаноўленым парадку да работы па падрыхтоўцы і правядзенні Кубка Еўропы па бегу на 10 000 метраў кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, Мінскага аблвыканкама, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.

17 лютага 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/38700
Текущая дата: 25.04.2024