Белорусский портал в Казахстане

Беларуска Арына Сабаленка выйшла ў 2-і круг кваліфікацыі тэніснага турніру ў Дубаі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка паспяхова стартавала ў кваліфікацыі турніру ў Дубаі (прызавы фонд - $2,3 млн).

У паядынку першага раўнда Сабаленка, якая займае 143-е месца ў рэйтынгу Жаночай тэніснай асацыяцыі, перамагла ўкраінку Людмілу Кічанок (406-ы нумар сусветнага рэйтынгу) - 7:5, 6:0.

Наступнай саперніцай Арыны Сабаленка будзе балгарка Александрына Найдзёнава (243). Пераможца матчу атрымае пропуск у асноўную сетку турніру. Спаборніцтвы ў ААЭ завершацца 25 лютага.

17 лютага 2017, Мінск 
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/38714
Текущая дата: 19.04.2024