Белорусский портал в Казахстане

У Беларусі створаны арганізацыйны камітэт па забеспячэнні падрыхтоўкі і ўдзелу беларускіх спартсменаў у XXІІІ зімовых Алімпійскіх гульнях і XII зімовых Паралімпійскіх гульнях 2018 года ў Пхёнчхане (Рэспубліка Карэя)



Пр агэта паведамілі ў прэс-службе Савета Міністраў.

Адпаведнае распараджэнне нумар 166р падпісаў прэм`ер-міністр Беларусі Андрэй Кабякоў. Старшынёй аргкамітэта назначаны намеснік прэм`ер-міністра Васіль Жарко.

Арганізацыйны камітэт пры неабходнасці ўпаўнаважаны прыцягваць да работы кіраўнікоў і спецыялістаў рэспубліканскіх органаў дзяржаўнага кіравання і іншых дзяржаўных арганізацый, падпарадкаваных ураду, а таксама аблвыканкамаў, Мінскага гарвыканкама і іншых арганізацый.

11 мая 2017, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/39332
Текущая дата: 04.05.2024