Белорусский портал в Казахстане

Домрачава заняла першае месца ў гонцы пераследу на этапе Кубка свету ў Халменколене



Беларуская біятланістка Дар`я Домрачава заняла першае месца ў гонцы пераследу на перадапошнім этапе Кубка свету ў нарвежскім Халменколене.

Чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка сышла на дыстанцыі другой і фінішыравала з вынікам 30 хвілін 37,4 секунды (стральба: 1+0+1+0), на 9,2 секунды апярэдзіўшы пераможцу спрынту Анастасію Кузьміну са Славакіі (0+2+2+0). На трэцім радку амерыканка Сьюзен Данклі (+29,5; 1+0+1+0; стартавала чацвёртай).

Надзея Скардзіно стартавала 24-й і заняла 12-е месца (56,1; 0+1+0+0).

Этап у Халменколене завершыцца сёння мужчынскай эстафетай 4 па 7,5 км.

Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 18 сакавіка 2018

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/42862
Текущая дата: 04.05.2024