Белорусский портал в Казахстане

Вера Лапко выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў Швейцарыі



Беларуска Вера Лапко выйшла ў асноўную сетку тэніснага турніру ў швейцарскім Лугана з прызавым фондам $227 тыс.

У другім крузе кваліфікацыі беларуска, якая займае 130-е месца ў рэйтынгу WTA, была мацнейшай за Чаглы Буюкакчай з Турцыі - 6:2, 6:4. У ходзе матчу Вера Лапко вяла 5:2 у другім сэце, але ёй давялося выкарыстоўваць увесь свой патэнцыял у атацы, каб справіцца з саперніцай.

У асноўнай сетцы турніру ў Лугана згуляюць яшчэ дзве беларускі: Арына Сабаленка сустрэнецца з румынкай Міхаэлай Бузарнеску і Аляксандра Сасновіч, якая чакае свайго саперніка па кваліфікацыі.

На турніры ў мараканскім Маракешы беларускі тэнісіст Ілья Івашка (123 АТП) не змог выйсці ў асноўную сетку, уступіўшы ў матчы другога раўнда кваліфікацыі іспанцу Педра Марцінезу (228) - 5:7, 5:7.

10 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/43096
Текущая дата: 07.05.2024