Белорусский портал в Казахстане

Дзюдаістка Марына Слуцкая заваявала золата ў Гаазе



Прызавое месца заняў і яшчэ адзін беларус - Мікіта Свірыд, які атрымаў срэбны медаль.

Вядомая беларуская дзюдаістка Марына Слуцкая атрымала перамогу на Гран-пры ў Гаазе.

Спартсменка, якая выступала ў катэгорыі 78 кілаграм, адолела галандку Мерэл Баркман і прадстаўніцу Францыі Валянцін Маршанд.

У паўфінале Слуцкая выступіла супраць ўкраінкі Лізаветы Калінінай. У фінале яе саперніцай на татамі стала камерунка Ванэса Мбала Атангана, аднак Слуцкая змагла перамагчы, атрымаўшы вышэйшую адзнаку - "іпон".

У цяперашнім спартыўным сезоне Слуцкая ўжо атрымлівала перамогу на турніры ў Абу-Дабі, таксама на яе рахунку прызавыя месцы ў Будапешце і Ташкенце.

У Гаазе ўзнагароду атрымаў і яшчэ адзін беларус - Мікіта Свірыд, які ў катэгорыі да 100 кілаграмаў дайшоў да фіналу, аднак у барацьбе за золата пацярпеў паразу ад ізраільскага спартоўца Петэру Пальчыку і стаў срэбным прызёрам.

Sputnik, 19 лістапада 2019

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/45687
Текущая дата: 04.05.2024