Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Сіднеі



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч (33-і нумар сусветнага рэйтынгу) стала першай паўфіналісткай турніру ў аўстралійскім Сіднеі.

У чвэрцьфінале беларуска ў двух сэтах была мацней за швейцарскую тэнісістку Цімею Бачынскі (192) - 6:3, 6:3. Да гэтага Аляксандра Сасновіч перамагла дзясятую ракетку планеты расіянку Дар`ю Касаткіну і аўстралійскую тэнісістку Прысцылу Хон (161).

У барацьбе за траплянне ў фінал Аляксандра Сасновіч сустрэнецца з пераможцай матчу паміж другім нумарам сусветнага рэйтынгу немкай Ангелікай Кербер і чэшкай Петрай Квітавай, якая займае 8-е месца ў рэйтынгу WTA.

10 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/46481
Текущая дата: 06.05.2024