Белорусский портал в Казахстане

Зборная Беларусі займае 14-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея



Аб гэтым паведамілі ў Федэрацыі хакея Беларусі.

Зборная Беларусі займае 14-е месца ў рэйтынгу Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF). У актыве беларускай каманды 2735 балаў пасля чэмпіянату свету, які завяршыўся ў першым дывізіёне ў Нур-Султане.

Як адзначылі ў ФХБ, на чэмпіянаце свету-2020, які пройдзе ў Швейцарыі, зборная Беларусі можа згуляць у адной групе з камандамі Славакіі, Даніі і Вялікабрытаніі.

На чэмпіянаце свету ў 2020 годзе зборныя Беларусі і Латвіі будуць застрахаваны ад вылету з элітнага дывізіёна, паколькі з`яўляюцца гаспадарамі наступнага сусветнага форуму ў 2021 годзе.

Канчаткова рэйтынг вядучых зборных будзе абноўлены пасля завяршэння чэмпіянату свету ў Славакіі ў элітным дывізіёне.

22 мая 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/48110
Текущая дата: 05.05.2024