Белорусский портал в Казахстане

Беларускі барэц вольнага стылю Кадзімагамедаў заваяваў золата на ЧЕ ў Рыме



Магамедхабіб Кадзімагамедаў, які выступае ў вагавой катэгорыі 79 кг, у фінальнай схватцы адолеў расіяніна Магамеда Рамазанова.

Прадстаўнік зборнай Беларусі Магамедхабіб Кадзімагамедаў заваяваў золата чэмпіянату Еўропы па вольнай барацьбе, які праходзіць у Рыме.

Магамедхабіб Кадзімагамедаў, які выступае ў вагавой катэгорыі 79 кг, у фінальнай схватцы адолеў расіяніна Магамеда Рамазанава - 10:3.

Бронза дасталася ўкраінцу Васілю Міхайлаву і азербайджанцу Джабраілу Гасанаву.

Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Нюргун Скрабін (вагавая катэгорыя 65 кг) заваяваў срэбра, у фінальнай схватцы за золата ён саступіў расійскаму спартсмену Курбану Шыраеву.

Бронза ў гэтай катэгорыі - у прадстаўніка Украіны Эрыка Арушаняна і азербайджанца Алі Рахімзадэ.

Такім чынам, у скарбонцы беларускай зборнай ужо шэсць медалёў кантынентальнага першынства. Нагадаем, раней золата выйграў Максім Нягода, Ванэса Каладзінская, Ксенія Станкевіч і Ірына Курачкіна сталі бронзавымі прызёрамі турніру.

Завершацца спаборніцтвы 16 лютага.

Нагадаем, на ЧЕ-2019 Беларусь выйграла чатыры медалі.

Sputnik, 16 лютага 2020

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/51765
Текущая дата: 27.04.2024