Белорусский портал в Казахстане

Беларускія велагоншчыкі заваявалі тры залатыя ўзнагароды на Гран-пры Санкт-Пецярбурга



Беларускія спартсмены заваявалі тры залатыя медалі на Гран-пры Санкт-Пецярбурга па трэкавых велагонках.

У жаночай індывідуальнай гонцы на 3 км лепшай была Караліна Бірук, беларус Арцём Зайцаў разам з расійскімі гоншчыкамі Паўлам Якушэўскім і Аляксандрам Дубчанкам выйграў мужчынскі камандны спрынт, яшчэ адно золата ўзяла Паліна Конрад, якая першынствавала ў юніёрскай індывідуальнай гонцы. У актыве беларускіх трэкавікоў таксама 7 срэбных і 3 бронзавыя ўзнагароды.

Усяго ў спаборніцтвах на велатрэку прынялі ўдзел больш за 200 велагоншчыкаў з Беларусі і Расіі.

5 чэрвеня 2023, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/69620
Текущая дата: 04.05.2024