Белорусский портал в Казахстане

Аліна Гарнасько выйграла бронзу ў мнагабор’і на этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы



У сталіцы Грэцыі Афінах працягваецца першы этап Кубка свету па мастацкай гімнастыцы 2024 года.

Удзел у спаборніцтвах прымае адзіная беларуская спартсменка – лідар нацыянальнай каманды, алімпійская медалістка Токіа Аліна Гарнасько. У суботу дзяўчаты завяршылі турнір у мнагабор’і.

Напярэдадні пасля практыкаванняў з абручом і мячом беларуска ішла толькі дванаццатай сярод 52 удзельніц, але ўчора дзякуючы паспяховым выступленням са стужкай і булавамі Гарнасько паднялася на трэці радок выніковага пратакола, зарабіўшы 125,000 балаў. Першую і другую пазіцыі занялі грацыі з Балгарыі Эльвіра Краснабаева (131,100) і Ева Брэзаліева (130,350).

Сёння на першым этапе Кубка свету па мастацкай гімнастыцы адбудуцца чатыры фіналы ў асобных відах. У адным з іх будзе прадстаўлена і Гарнасько — наша спартсменка з другім вынікам прабілася ў вырашальны этап у практыкаванні са стужкай. Таксама Аліна набрала дзявятую суму па выніках кампазіцыі з булавамі: зараз беларуска з’яўляецца ў гэтым відзе праграмы рэзервісткай і выступіць у фінале ў выпадку адмовы адной з саперніц.

Звязда, 24 сакавіка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/73311
Текущая дата: 10.05.2024