Белорусский портал в Казахстане

Беларус заваяваў два медалі на чэмпіянаце Еўропы па шахматах сярод інвалідаў



Беларус Міхаіл Дзенісеня заваяваў два медалі індывідуальнага чэмпіянату Еўропы па шахматах сярод інвалідаў, паведамілі ў прэс-службе Міністэрства спорту і турызму.

Спаборніцтвы праходзілі з 16 па 24 кастрычніка ў Торревьехе (Іспанія).

Па выніках спаборніцтваў беларус узяў срэбра ў класічных шахматах (стандарт), а ў хуткіх шахматах (рапід) заваяваў бронзавую ўзнагароду.

Звязда, 25 кастрычніка 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/75695
Текущая дата: 31.10.2024