Амерыканская тэнісістка Коры Кнауф выйграла выніковы турнір Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA), які праходзіць у гэтыя дні ў Эр-Рыядзе.
Амерыканка ў суботу, 9 лістапада, сустракалася з прадстаўніцай Кітая Чжэн Цыньвэнь.
Сустрэча завяршылася з лікам 3:6, 6:4, 7:6 (7:2) на карысць спартсменкі з ЗША. Тэнісісткі правялі на корце 3 гадзіны і 4 хвіліны.
Для 20-гадовай Гаўф гэты тытул стаў дзявятым у кар’еры і трэцім у гэтым сезоне.
Агульны прызавы фонд турніру, які праходзіць у сталіцы Саудаўскай Аравіі — Эр-Рыядзе, — склаў рэкордныя 15,25 мільёна долараў.
Звязда, 10 лістапада 2024
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/75795
Текущая дата: 14.11.2024