Беларускія спартсмены заваявалі пяць узнагарод на старце міжнароднага турніру па тхэквандо ў Босніі і Герцагавіне Bosnia Open G1, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
Першымі ў барацьбу за ўзнагароды ўступілі юніёры. Прадстаўнікі беларускай каманды заваявалі адзін залаты, адзін срэбны і тры бронзавыя медалі. Пераможцам спаборніцтваў у катэгорыі да 73 кілаграмаў стаў Яўген Шадзеўскі, другое месца ў вазе да 45 кг заняў Мікіта Бялавы, на трэцюю прыступку п`едэстала падняліся Сцяпан Гойдзь (в/к да 59 кг), Вера Пшонка (да 46 кг) і бронзавая медалістка нядаўняга юніёрскага чэмпіянату свету Паліна Міхальчук (звыш 68 кг).
Сёння мацнейшых на турніры ў Босніі і Герцагавіне пачнуць вызначаць дарослыя спартсмены.
25 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Сёння мацнейшых на турніры ў Босніі і Герцагавіне пачнуць вызначаць дарослыя спартсмены.
25 лістапада 2024, Мінск
БЕЛТА
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/75961
Текущая дата: 26.11.2024