Белорусский портал в Казахстане

Шымановіч выйграў срэбра на дыстанцыі 50 метраў брасам на Чэмпіянаце Расіі



Беларускі плывец Ілля Шымановіч стаў двухразовым прызёрам чэмпіянату Расіі па плаванні на кароткай вадзе, які завяршыўся ў Санкт-Пецярбургу.

У вячэрняй праграме заключнага дня спаборніцтваў у басейне з беларусаў быў прадстаўлены толькі лідар каманды — Ілья Шымановіч, які выступаў на дыстанцыі 50 метраў брасам. Напярэдадні мінчанін прайшоў кваліфікацыю і паўфінал з трэцімі вынікамі сярод усіх удзельнікаў, а сёння ў вырашальным заплыве фінішаваў другім і стаў уладальнікам срэбра. Беларус з паказчыкам у 25,73 сек. апынуўся ўсяго на 0,08 сек. павольней пераможцы Кірыла Прыгоды.

Такім чынам, беларуская каманда на Чэмпіянаце Расіі па кароткай вадзе заваявала два медалі — раней Шымановіч атрымаў перамогу на стометроўцы брасам. Яшчэ адзін наш спартсмен — Іван Шамшурын — заняў чацвёртае месца на дыстанцыі 200 метраў батэрфляем, таксама ў Санкт-Пецярбургу выступалі беларусы Канстанцін Курачкін, Уладзіслаў Макарэвіч і Дзмітрый Шульга.

Звязда, 26 лістапада 2024

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/75998
Текущая дата: 27.11.2024