Белорусский портал в Казахстане

Расіянка з’ела ў Тайландзе вустрыцы і ледзь не захварэла на халеру



Жыхарка Краснаярскага краю вярнулася з Тайланда з інфекцыяй, выкліканай халерападобным вібрыёнам.

Жанчына адпачывала на курорце Пхукет з 14 па 26 снежня і ела сырыя вустрыцы. Па вяртанні на радзіму ў яе з’явіліся сімптомы вострага кішачнага захворвання.

Пасля шпіталізацыі расіянкі ў аэрапорце, куды прызямліўся яе самалёт, правялі комплекс супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. Таксама ўсе, хто з ёй кантактаваў, прайшлі абследаванне.

«Санітарна-каранцінны кантроль на борце прайшоў штатна, асобы з прыкметамі інфекцыйных захворванняў не былі зафіксаваныя. Пасля выяўлення выпадку хваробы самалёт дэзінфіцыравалі», — паведамілі ў Расспажыўнаглядзе.

Звязда, 2 студзеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/76643
Текущая дата: 07.01.2025