Беларускія лёгкаатлеты выйгралі два медалі ўсерасійскіх спаборніцтваў «Калядныя старты. Мемарыял Э.С.Яламава», якія прайшлі ў Екацярынбургу, паведамілі ў прэс-службе БФЛА.
Удзел у турніры прынялі мацнейшыя лёгкаатлеты Расіі, а таксама лідары нацыянальнай каманды Беларусі ў спрынце і бар’ерным бегу. На дыстанцыі 60 м з бар’ерамі ў жанчын перамогу з рэзультатам 7,98 сек атрымала Эльвіра Грабарэнка, у мужчын Віталь Парахонька паказаў другі час (7,72 сек). На 60-метроўцы ў «гладкім» бегу нашы Максім Грабарэнка і Святлана Парахонька занялі 4-е і 5-е месцы адпаведна.
Мемарыял Яламава ў Екацярынбургу прайшоў ужо 34-ы раз і стаў першым этапам «Снежнай каралевы» — зімовай серыі спаборніцтваў пад эгідай Усерасійскай федэрацыі лёгкай атлетыкі.
Звязда, 8 студзеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/76751
Текущая дата: 11.01.2025