Белорусский портал в Казахстане

Тры беларускія пяціборцы сталі фіналістамі этапу Кубка свету ў Каіры



На першым этапе Кубка свету па сучасным пяцібор’і 2025 года, які праходзіць у Каіры, завяршыліся паўфінальныя спаборніцтвы.

Сёння пуцёўкі ў суботні фінал разыгрывалі мужчыны. У двух паўфіналах выступілі па 18 чалавек, з кожнай групы далей прайшла наймацнейшая дзясятка. У першым паўфінале наш Яўген Арол паказаў восьмы вынік, а яго таварыш па камандзе Уладзіслаў Беразавік фінішаваў дзясятым, саступіўшы прахадной пазіцыі ўсяго дзве секунды. У наступным паўфінале беларус Уладзіслаў Мелказёраў заняў другое месца, яго суайчыннік Максім Марчук стаў восьмым і таксама пераадолеў адборачны бар’ер.

Мужчынскі фінал на першым этапе Кубка свету з удзелам трох беларусаў адбудзецца заўтра вечарам. Днём 28 лютага прызёраў спаборніцтваў у сталіцы Егіпта вызначаць дзяўчаты, за ўзнагароды пазмагаюцца нашы Марыя Гнедчык, Віялета Гурэева і Анастасія Малашэнака.

Звязда, 28 лютага 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/77243
Текущая дата: 01.03.2025