Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка перамагла экс-першую ракетку свету ў матчы выставачнага турніру



Гэта адбылося ў рамках турніру MGM Rewards Slam у Лас-Вегасе. Беларуска, якая ўзначальвае сусветны рэйтынг, у двух сэтах адолела японку Наомі Осаку — 6:4, 6:4.

У свой час Осака таксама была першай ракеткай свету, але ў 2022 годзе ўзяла працяглую паўзу ў сувязі з цяжарнасцю і нараджэннем дачкі. Яна вярнулася на корт у мінулым годзе, але былых вышынь пакуль не дасягнула, займаючы толькі 54-е месца ў рэйтынгу.

Што датычыцца Сабаленкі, то ў яе бліжэйшых планах выступленне на турніры ВТА 1000 у Індыян-Уэлсе. Ён пройдзе з 5 да 16 сакавіка.

Звязда, 2 сакавіка 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/77283
Текущая дата: 03.03.2025