У Астане стартаваў традыцыйны міжнародны турнір па хакеі Qazaqstan Hockey Open з удзелам каманд з трох краін.
Кубак разыгрываюць нацыянальныя зборныя Беларусі і Казахстана, а таксама каманда Расіі 25. Праграму спаборніцтваў адкрыў паядынак гаспадароў лёду з расійскімі хакеістамі. Госці вызначыліся па два разы ў першым і другім перыядах, у заключнай 20-хвілінцы казахі здолелі адысці ад «сухога» паражэння. Вынік сустрэчы - 4:1 на карысць Расіі 25, па два балы за якую набралі Даніл Аймурзін (1+1), Міхаіл Вараб’ёў (1+1) і Руслан Ісхакаў (0+2).
Зборная Беларусі стартуе на турніры заўтра матчам супраць расіян, паядынак пачнецца а 14 гадзіне па мінскім часе. 3 траўня падапечныя Дзмітрыя Квартальнова сустрэнуцца з камандай Казахстана (15:00). Турнір Qazaqstan Hockey Open праводзіцца чацвёрты раз, нашы хакеісты выйгравалі галоўны трафей у 2023 годзе. Мінулай вясной перамогу ў Астане атрымала зборная Расіі 25.
Звязда, 1 траўня 2025
Звязда, 1 траўня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/77846
Текущая дата: 02.05.2025