1 мая беларускія спартсмены заваявалі восем узнагарод міжнароднага турніру па кікбоксінгу «WKF Fighters of Legend», які прайшоў у румынскім горадзе Ясы, паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.
У актыве беларускай каманды шэсць залатых медалёў, а таксама па адной срэбнай і бронзавай узнагародзе.
Перамогі ў раздзеле К-1 атрымалі Максім Казаку (да 60 кг), Максім Спадарэнка (да 75 кг) і Станіслаў Саўчанка (да 86 кг).
У раздзеле «Лоў-Кік» першынствавалі Віктар Нечытайла (да 60 кг), Іван Чарнецкі (да 75 кг) і Яўген Мягкоў (да 81 кг). Другое месца ў вазе да 63,5 кг заняў Андрэй Варатнік (К-1), на трэцюю прыступку п’едэстала ў гэтай жа катэгорыі падняўся Уладзіслаў Абрамовіч.
Звязда, 2 траўня 2025
Звязда, 2 траўня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/77860
Текущая дата: 05.05.2025