Белорусский портал в Казахстане

Аляксандра Сасновіч выйшла ў паўфінал тэніснага турніру ў Парыжы



Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч, якая нядаўна вярнулася ў першую сотню сусветнага рэйтынгу, выйшла ў паўфінал турніру катэгорыі WTA-125 у Парыжы з прызавым фондам 115 тыс. даляраў, паведамляе «Минск-Новости».

У двух сэтах Сасновіч абыграла гаспадыню корта Жулі Белгравер. І калі ў першай палове сустрэчы завязалася ўпартая барацьба, у выніку якой беларуска аказалася мацнейшай — 6:4, то ў другім сэце Аляксандра перайграла францужанку практычна без варыянтаў — 6:2.

Звязда, 17 траўня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/78069
Текущая дата: 19.05.2025