Белорусский портал в Казахстане

Беларускія веласіпедысты заваявалі чатыры медалі ў апошні дзень Гран-пры Санкт-Пецярбурга



На велатрэку «Лакасфінкс» завяршыліся міжнародныя спаборніцтвы па веласпорце на трэку «Гран-пры Санкт-Пецярбурга» 2025 года.

Удзел у турніры прынялі гоншчыкі з Беларусі, Расіі і Казахстана. У заключны дзень спартсмены разыгралі восем камплектаў узнагарод, нашы веласіпедысты падняліся на подыум па выніках чатырох відаў праграмы. У мужчынскім мэдысане (парнай гонцы на вынослівасць) трэцяе месца занялі Яўген Каралёк і Дзяніс Мазур, у гэтым жа відзе праграмы ў дзяўчат бронзу заваявалі Адэліна Сакун і Аліна Кароткіна.

Па выніках кейрыну (групавога спрынту) скарбонка беларускай каманды папоўнілася дзвюма срэбнымі ўзнагародамі: другія вынікі паказалі Арцём Зайцаў у мужчын і Варвара Басякова ў жанчын.

Сумарна з Санкт-Пецярбурга нашы спартсмены павязуць 9 медалёў (3-2-4). Двухразовым пераможцам спаборніцтваў стаў Зайцаў, адно золата ў юніёрскім заліку заваяваў Мікіта Бабовіч.

Звязда, 5 чэрвеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/78154
Текущая дата: 07.06.2025