Белорусский портал в Казахстане

МАК прызнаў вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі



Міжнародны алімпійскі камітэт прызнаў вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі, паведамілі ў прэс-службе НАК.

Па выніках пасяджэння Выканкама Міжнароднага алімпійскага камітэта прыняты наступныя рашэнні:

*Вынікі выбараў Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі, якая прайшла 15 студзеня 2025 года, цалкам прызнаюцца;
*МАК прадастаўляе НАК Беларусі доступ да ўсіх праграм па лініі алімпійскай салідарнасці.

На Генеральнай Асамблеі НАК Беларусі Прэзідэнтам арганізацыі перавыбраны Віктар Лукашэнка, віцэ-прэзідэнтам – Дзмітрый Даўгалёнак.

У склад новага Выканкама ўвайшлі прадстаўнікі спартыўнай грамадскасці ад летніх і зімовых відаў спорту, як індывідуальных, так і камандных, члены камісіі спартсменаў. Сярод 11 выбраных членаў — тры алімпійскія чэмпіёны і два прызёры гульняў.

У цэлым адзначаецца станоўчая дынаміка ўзаемадзеяння і нармалізацыя адносін паміж НАК Беларусі і МАК.

НАК Беларусі працягне працу з МАК і міжнароднымі федэрацыямі па пытанні хутчэйшага вяртання беларускіх спартсменаў да міжнародных спаборніцтваў.

Звязда, 3 чэрвеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/78159
Текущая дата: 08.06.2025