Пасля фінішу адкрытага чэмпіянату Францыі беларуска Арына Сабаленка працягвае ўзначальваць рэйтынг Жаночай тэніснай асацыяцыі (WTA).
Пасля выхаду ў фінал «Ралан Гарос» у актыве лепшай беларускай тэнісісткі стала 11 553 балы, у пераможцы French Open амерыканкі Коры Гаўф на 3470 балаў менш. Былы лідар сусветнага рэйтынгу полька Іга Швёнтак, якая саступіла Арыне ў паўфінале, апусцілася на сёмую пазіцыю. Галоўная сенсацыя «Ралан Гарос» Францужанка Лоіс Буасон, якая дабралася да паўфіналу, паднялася адразу на 298 пазіцый — з 361-й на 66-ю. Дзве беларускі засталіся на ранейшых месцах: Вікторыя Азаранка знаходзіцца на 75-й пазіцыі, а Аляксандра Сасновіч — 105-м радку.
Першая дзясятка рэйтынгу WTA:
1. Арына Сабаленка ( Беларусь) — 11 553 оч.
2. Коры Гаўф (ЗША) — 8083.
3. Джэсіка Пегула (ЗША) — 6493.
4. Ясмін Пааліні (Італія) — 4805.
5. Чжэн Цыньвэнь (Кітай) — 4668.
6. Міра Андрэева (Расія) — 4636.
7. Іга Швёнтак (Польшча) — 4618.
8. Мэдысан Кіз (ЗША) — 4484.
9. Паула Бадоса (Іспанія) — 3684.
10. Эма Навара (ЗША) — 3694.
На чале мужчынскага рэйтынгу — фіналіст «Ралан Гарос» італьянскі тэнісіст Янік Сіннер, а двухразовы чэмпіён іспанец Карлас Алькарас застаўся на другой пазіцыі. Лепшы з беларускіх тэнісістаў Эрык Аруцюнян займае 494-е месца.
Топ-10 рэйтынгаў ATP
1. Янік Сіннер ( Італія) — 10 880.
2. Карлас Алькарас (Іспанія) — 8850.
3. Аляксандр Звераў (Германія) — 6385.
4. Джэк Дрэйпер (Вялікабрытанія) — 4800.
5. Новак Джокавіч (Сербія) — 4630.
6. Ларэнца Музеці (Італія) — 4560.
7. Тэйлар Фрыц (ЗША) — 4485.
8. Томі Пол (ЗША) — 3510.
9. Хольгер Рунэ (Данія) — 3440.
10. Алекс Дэ Мінаўр (Аўстралія) — 3285.
Звязда, 9 чэрвеня 2025
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/78165
Текущая дата: 10.06.2025