Белорусский портал в Казахстане

Беларус Фамінаў заваяваў золата Кубка Расіі па конным спорце



Беларускія спартсмены ўзялі два медалі Кубка Расіі па конным спорце ў дысцыпліне трохбор’і. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе Мінспорту.

Спаборніцтвы ў праграме CCN4 *-S праходзілі ў Маскве. Перамогу на Кубку Расіі па трохбор’і атрымаў наш Аляксандр Фамінаў на кані па мянушцы Прагноз. 

Яшчэ адна беларуская пара — Анастасія Шклянкова і Дзекер — сталі бронзавымі прызёрамі.

Звязда, 9 чэрвеня 2025

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/1/78168
Текущая дата: 11.06.2025