Белорусский портал в Казахстане

Азаранка, Сабаленка, Сасновіч і Марозава выйшлі ў 2-і раўнд парнага разраду Australian Open, Лапко выбыла



Беларускі Вікторыя Азаранка і Арына Сабаленка прабіліся ў 1/16 фіналу парнага разраду адкрытага чэмпіянату Аўстраліі па тэнісе.

17 студзеня ў першым крузе Вікторыя Азаранка і аўстралійка Эшлі Барці перамаглі кітайскую пару Шуай Пэн / Чжаосюань Ян - 7:5, 4:6, 7:5.

У барацьбе за выхад у 1/8 фіналу Вікторыя Азаранка і Эшлі Барці сустрэнуцца з амерыканскім тандэмам Джэніфер Брэдзі / Элісан Рыск. Беларуска-бельгійскі дуэт Арына Сабаленка / Элізэ Мертэнс перамаглі амерыканска-галандскі тандэм Бетані Матэк-Сандс / Дэмі Схюрс - 6:2, 3:6, 6:3.

Раней у парным разрадзе паспяхова стартавалі яшчэ дзве беларускі: Лідзія Марозава разам з японкай Сюко Аоямай, Аляксандра Сасновіч - з амерыканкай Тэйлар Таўнсэнд. Беларуска Вера Лапко і кітаянка Дуань Ін`ін уступілі латвійска-румынскай пары Алена Астапенка / Сорана Кырсця - 2:6, 7:6, 6:7.

У адзіночным разрадзе беларуска Арына Сабаленка ў 1/16 фіналу згуляе з прадстаўніцай ЗША Амандай Анісімавай, а Аляксандра Сасновіч будзе сапернічаць з расіянкай Настассяй Паўлючэнкавай.

17 студзеня 2019, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/101/46592
Текущая дата: 28.12.2024