Белорусский портал в Казахстане

Мінскаму стадыёну "Дынама" прысвоена вышэйшая катэгорыя УЕФА



Мінскаму стадыёну "Дынама" прысвоена чацвёртая катэгорыя Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА), паведамілі ў прэс-службе АБФФ.

Беларуская федэрацыя футбола атрымала паведамленне аб прысваенні "Дынама" максімальнай катэгорыі ў адпаведнасці з рэгламентам УЕФА па інфраструктуры. Гэта дае магчымасць праводзіць матчы Лігі нацый, кваліфікацыі чэмпіянатаў свету і Еўропы з удзелам нацыянальных зборных, а таксама паядынкі групавых стадый і плэй-оф Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы УЕФА.

Стадыён "Дынама" быў афіцыйна адкрыты пасля рэканструкцыі 21 чэрвеня. Абноўленае спартыўнае збудаванне можа ўмяшчаць 22 234 гледачы.

Як удакладнілі ў АБФФ, у Беларусі на гэты час два стадыёны маюць чацвёртую катэгорыю УЕФА: "Дынама" (Мінск) і "Барысаў-Арэна" (Барысаў). У стадыёнаў "Цэнтральны" (Гомель), ДАСК "Брэсцкі" (Брэст) і ЦСК "Нёман" (Гродна) трэцяя катэгорыя УЕФА.

9 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/105/45283
Текущая дата: 15.11.2024