Белорусский портал в Казахстане

Беларускі барэц Антон Курс заваяваў бронзу моладзевага ЧС у Бухарэсце



Беларус Антон Курс заваяваў бронзавую ўзнагароду на моладзевым чэмпіянаце свету (U-23) па грэка-рымскай барацьбе ў Бухарэсце.

У вагавой катэгорыі да 87 кг Антон быў мацнейшы за атлета з ЗША Джорджа Сайкса і фіна Тоні Метсамякі. У 1/4 фіналу беларус прайграў Даніэлю Хечаварыа з Кубы.

У суцяшальным раўндзе Антон Курс перамог Ёана Дзімітрава з Балгарыі і расіяніна Газі Халілава. Пераможцам у катэгорыі да 87 кг стаў Сямён Новікаў з Украіны.

Моладзевы чэмпіянат свету па барацьбе праходзіць у сталіцы Румыніі да 18 лістапада. Беларусы будуць таксама прадстаўлены ў барацьбе вольным стылем і жаночай барацьбе.

14 лістапада 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/105/45631
Текущая дата: 27.12.2024