Белорусский портал в Казахстане

Беларуская грацыя Настасся Салас заваявала срэбра Гран-пры ў Чэхіі



Беларуска Настасся Салас заваявала срэбны медаль на міжнародным турніры серыі Гран-пры па мастацкай гімнастыцы ў Брно (Чэхія), паведамілі ў Беларускай асацыяцыі гімнастыкі.

Па выніках індывідуальнага мнагабор`я беларуска набрала 75,200 бала, уступіўшы толькі расіянцы Кацярыне Селязнёвай (77,950). Бронзавая ўзнагарода ў актыве яшчэ адной расійскай спартсменкі Марыны Сяргеевай (73,500).

У турніры прыняла ўдзел беларуска Аліна Гарнасько, якая працягвае аднаўленне пасля складанай траўмы. З вынікам 71,000 Аліна стала пятай. Асабліва паспяховымі для яе былі кампазіцыі з абручом (19,550) і мячом (19,100). У фіналах асобных відаў Беларусь прадстаўляла Настасся Салас.

На жаль, падняцца на п`едэстал гонару ёй не ўдалося. Найбольш высокае месца (чацвёртае) Настасся заняла ў практыкаванні са стужкай.

15 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/106/45342
Текущая дата: 27.12.2024