Белорусский портал в Казахстане

Беларуская цяжкаатлетка Настасся Міхаленка заваявала золата на моладзевым ЧЕ ў Польшчы



Беларуска Настасся Міхаленка заваявала залаты медаль ў дваяборстве на юніёрскім і моладзевым (U-23) чэмпіянаце Еўропы ў Польшчы.

У катэгорыі да 69 кг сярод моладзі беларуска выканала ўсе шэсць падыходаў без памылак. Пасля рыўку Настасся Міхаленка ўступала толькі Ані Саргсян з Расіі. У другім практыкаванні (штуршку) беларуска змагла зафіксаваць штангу ў трэцяй спробе 123 кг і ў суме паказала рэзультат - 216 кг (93 кг + 123 кг). 

Расіянка Ані Саргсян заняла другое месца - 215 кг (95 кг + 120 кг). Бронзавая ўзнагарода чэмпіянату Еўропы ў Дзюгу Айначы з Турцыі - 205 кг (90 кг + 115 кг). 

У спаборніцтвах сярод мужчын да 23 гадоў у катэгорыі да 77 кг беларус Арцём Шагаў стаў бронзавым прызёрам. У суме ён набраў 328 кг (148 кг + 180 кг). Перамог Бажыдар Андрэеў з Балгарыі - 338 кг (150 кг + 188 кг). 

Залатая ўзнагарода Настассі Міхаленка трэцяя ў скарбонцы зборнай Беларусі. Раней на верхнюю прыступку п`едэстала гонару падняліся юніёры Геннадзь Лапцеў і Ігар Лазко. Юніёрскі і моладзевы чэмпіянат Еўропы прадоўжыцца да 27 кастрычніка. У беларускай камандзе дзевяць атлетаў, сярод якіх і ўдзельнік Алімпійскіх гульняў у Рыа Аляксей Мжачык.

25 кастрычніка 2018, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/106/45436
Текущая дата: 27.12.2024