Белорусский портал в Казахстане

Арына Сабаленка стала паўфіналісткай турніру ў Кітаі



Беларуская тэнісістка Арына Сабаленка (20-ы нумар сусветнага рэйтынгу) стала паўфіналісткай адзіночнага разраду на турніры ў кітайскім Ухані з прызавым фондам больш за $2,7 млн.

 

27-га верасня ў чвэрцьфінале Арына Сабаленка перамагла славацкую тэнісістку Дамініку Цыбулкаву (31) - 7:5, 6:3. Першая партыя была вельмі ўпартай, і ў вырашальныя моманты нервы аказаліся мацнейшымі ў беларускі.

Другі сэт Арына пачала вельмі моцна, павёўшы 3:0. Затым саперніца скараціла разрыў 2:3, але ў выніку Сабаленка выйграла 6:3 і выйшла ў паўфінал.

Раней Сабаленка абыграла іспанку Карлу Суарэс Навара (22) - 7:6, 2:6, 6:2, украінку Эліну Світоліну (6) - 6:4, 2:6, 6:1 і прадстаўніцу ЗША Сафію Кенін (62) - 6:3, 6:3.

У барацьбе за выхад у фінал Арына Сабаленка згуляе з аўстралійкай Эшлі Барці (17). У чвэрцьфінале парнага разраду беларуска Лідзія Марозава і японка Сюко Ааяма перайгралі венгерска-французскі тандэм Тымея Бабаш / Крысціна Младзенавіч - 6:2, 7:5.

На турніры ў Ташкенце беларуская тэнісістка Вера Лапко (64) у 1/4 фіналу сустракалася з нямецкай тэнісісткай Монай Бартэль (94) і ўступіла ў двух сэтах - 3:6, 5:7.

27 верасня 2018, Мінск
БЕЛТА


Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/107/45113
Текущая дата: 26.12.2024