Белорусский портал в Казахстане

Сабаленка перамагла на тэнісным турніры ва Ўхане



Прызавы фонд турніру складае больш за два мільёны долараў.

Беларуская спартсменка Арына Сабаленка перамагла на тэнісным турніры ва Ўхане і заваявала другі чэмпіёнскі тытул у кар`еры.

Першая ракетка Беларусі ўпэўнена перамагла ў фінале спаборніцтваў эстонку Анетт Кантавейт (6:3, 6:3). З гэтай саперніцай беларуска ніколі раней не сустракалася.

Для Арыны (20 WTA) фінал ва Ўхане стаў чацвёртым у 2018 годзе. Раней яна два разы саступіла ў вырашальных матчах на турнірах у Істбурне і Лугана. Беларуска перамагла ў Нью-Хейвене, заваяваўшы першы тытул у рамках WTA-тура.

Заключны матч ва Ухане стаў пятым фіналам у кар`еры спартсменкі і трэцім у выпадку з спаборніцтвамі WTA катэгорыі "Прэм`ер".

Ва Ўхане на шляху да фіналу Сабаленка перамагла іспанку Карлу Суарэс-Навара, затым выбіла з барацьбы ўкраінку Эліну Світоліну. У трэцім раўндзе беларуска згуляла лепей ніж амерыканка Сафія Кенін. У чвэрцьфінале Сабаленка аказалася мацней за славацкую тэнісістку Дамініку Цыбулкаву, а ў паўфінале не пакінула шанцаў аўстралійцы Эшлі Барці.

Мінск, 29 верасня 2018
Spitnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/107/45136
Текущая дата: 26.12.2024