Белорусский портал в Казахстане

Беларускія вайскоўцы сталі трэцімі па выніках "Сакалінага палявання"



Першымі сталі гаспадары палігона, дзе праходзіў конкурс, другое месца - у расійскай каманды.

Беларускія вайскоўцы занялі трэцяе месца па выніках конкурсу разлікаў беспілотнікаў "Сакалінае паляванне", перадае ў сераду прэс-служба Цэнтральнай ваеннай акругі РФ.

Спаборніцтвы праходзілі на палігоне Матыбулак у Казахстане ў рамках АрМГ-2018. Перамогу па выніках атрымала каманда гаспадароў. Другое месца ў расійскіх вайскоўцаў.

Заключным этапам стала эстафета, падчас якой удзельнікам трэба было знайсці аб`екты ў трох раёнах, прычым выдаленне ад аператараў БПЛА складала каля 35 кіламетраў.

Усяго ў конкурсе бралі ўдзел чатыры каманды — Беларусі, Ірана, Казахстана і Расіі. Узнагароджанне пераможцаў адбудзецца 9 жніўня.

Армейскія міжнародныя гульні праходзяць ужо ў чацвёрты раз, адзін з конкурсаў — "Снайперскі рубеж" — прымала і Беларусь. Прычым беларускія снайперы выйгралі гэты конкурс. Завершацца гульні 11 жніўня.

Мінск, 8 жніўня 2018
Sputnik

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/108/44538
Текущая дата: 15.11.2024