Белорусский портал в Казахстане

Ягор Герасімаў змог узяць толькі два геймы ў Хуана Марціна дэль Потра ў 1/4 фіналу турніру ў Мексіцы



Беларускі тэнісіст Ягор Герасімаў (301-ы нумар сусветнага рэйтынгу) завяршыў выступленне на турніры ў мексіканскім Лос-Кабасе на чвэрцьфінальнай стадыі.

У паядынку за выхад у паўфінал Ягор не змог аказаць сур`ёзнага супраціўлення 4-й ракетцы планеты аргенцінцу Хуану Марціну дэль Потра, уступіўшы ў двух сэтах - 1:6, 1:6.

Да гэтага Ягор Герасімаў перамог аўстралійскага тэнісіста Бернарда Томіча (153) і амерыканца Сэма Куэры (28).

На жаночым турніры ў амерыканскім Сан-Хасэ беларуска Вікторыя Азаранка (108) у паядынку за выхад у паўфінал згуляе з амерыканкай Даніль Роўз Колінс (42).

3 жніўня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/111/44418
Текущая дата: 26.12.2024