Белорусский портал в Казахстане

Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 перамагла на турніры ў Рызе



Жаночая зборная Беларусі па баскетболе 3х3 перамагла на міжнародным турніры Basket Pro Quest у Рызе, паведамілі ў прэс-службе БФБ.

Каманда ў складзе Ганны Лапо, Настассі Сушчык, Наталлі Дашкевіч і Дар`і Магаляс атрымала восем перамог у дзевяці праведзеных сустрэчах. Баскетбалістка беларускай дружыны Настасся Сушчык прызнана самым карысным іграком турніру (MVP).

"Аб`ектыўна, тэхнічна і тактычна наша каманда з`яўлялася адным з фаварытаў турніру і абавязана была пацвярджаць гэты статус. Аднак без пэўных цяжкасцей у псіхалагічным плане не абышлося. Задаволены, што ўдалося прайсці такую праверку на характар і ўстойлівасць. І ўсё ж у кваліфікацыі чэмпіянату Еўропы нам трэба будзе паказаць яшчэ больш якасную гульню, каб прадставіць краіну дастойна", - расказаў галоўны трэнер каманды Юрый Воўк. Беларускія баскетбалісты на турніры ў Рызе занялі шостае месца.

C 29 па 30 чэрвеня мужчынская і жаночая зборныя Беларусі па баскетболе 3х3 прымуць удзел у кваліфікацыйным турніры чэмпіянату Еўропы, які пройдзе ў Францыі.

На групавым этапе спаборніцтваў нашы дзяўчаты згуляюць з Францыяй, Чэхіяй і Турцыяй (група Б), маладыя людзі сустрэнуцца з сапернікамі з Расіі і Бельгіі (група А).

Баскетбол 3х3 уваходзіць у праграму II Еўрапейскіх гульняў, якія пройдуць у Мінску з 21 па 30 чэрвеня 2019 года.

22 чэрвеня 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/114/43943
Текущая дата: 25.12.2024