Белорусский портал в Казахстане

Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі



Паўночнаамерыканскі спецыяліст Дэйв Льюіс пакінуў пасаду галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі, паведамілі ў прэс-службе ФХБ.

"Пасля няўдалага старту на чэмпіянаце свету, а таксама з улікам сітуацыі, у якой апынулася зборная Беларусі па хакеі з шайбай, федэрацыя хакея Беларусі і галоўны трэнер зборнай Дэйв Льюіс прынялі сумеснае рашэнне аб тым, што ўзначаліць зборную Беларусі павінен іншы спецыяліст. Дэйв Льюіс лічыць, што змяненні ў трэнерскім штабе могуць надаць камандзе неабходны імпульс для паляпшэння гульні, таму пакідае зборную", - адзначылі ў федэрацыі.

ФХБ удзячна Дэйву Льюісу за сумесную работу. Да канца чэмпіянату свету ў Даніі выкананне абавязкаў галоўнага трэнера зборнай Беларусі па хакеі з шайбай ускладзена на Сяргея Пушкова.

8 мая 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/116/43362
Текущая дата: 25.12.2024