Белорусский портал в Казахстане

Жаночая зборная Беларусі па тэнісе ўзнялася на трэцяе месца ў сусветным камандным рэйтынгу



Пасля перамогі над тэнісісткамі Славакіі ў Кубку Федэрацыі зборная Беларусі ўзнялася на 3-е месца ў сусветным камандным рэйтынгу.

Выйграўшы ў Мінску ў славачак з лікам 3:2, беларуская дружына захавала за сабой месца ў элітным дывізіёне каманднага першынства планеты.

У актыве зборнай Беларусі цяпер 12 347 ачкоў, у лідара рэйтынгу - каманды Чэхіі 31 430 балаў, у амерыканак - 28 570 ачкоў. Абодва лідары сусветнага рэйтынгу 10-11 лістапада згуляюць у фінальным матчы Кубка Федэрацыі.

Беларускія тэнісісткі ў мінулым сезоне ўпершыню ў гісторыі прабіліся ў фінал Кубка Федэрацыі, дзе ў драматычным матчы ўступілі на корце мінскай "Чыжоўка-Арэны" амерыканкам з лікам 2:3.

Топ-10 жаночага каманднага рэйтынгу:

1. Чэхія - 31 430 балаў,
2. ЗША - 28 570,
3. Беларусь - 12 347,
4. Францыя - 11 972,
5. Германія - 7 875,
6. Бельгія - 6 240,
7. Швейцарыя - 6 162,
8. Румынія - 5 512,
9. Аўстралія - 5 425,
10. Нідэрланды - 4 615.

25 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/117/43217
Текущая дата: 25.12.2024