Беларуска Кацярына Перапячаева стала чэмпіёнкай свету па більярдным спорце ў раздзеле "піраміда".
У фінале турніру ў Алматы беларусцы процістаяла вопытная расіянка Дзіяна Міронава. Агульны лік вырашальнага матчу - 5:2. Раней більярдыстка з Барысава заваёўвала сярэбраную і чатыры бронзавыя ўзнагароды сусветнага форуму.
У гісторыі беларускага більярда залатая ўзнагарода другая. Упершыню на вышэйшую прыступку п`едэстала гонару ўзнялася Алена Бунас, якая перамагла ў 2007 годзе.
У спаборніцтвах сярод мужчын званне чэмпіёна свету заваяваў Дзмітрый Белазёраў з Украіны.
10 красавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/118/43089
Текущая дата: 26.12.2024