Белорусский портал в Казахстане

Беларускія атлеты заваявалі шэсць узнагарод у біятлоне на Паралімпійскіх гульнях у Пхёнчхане



Беларускія атлеты завяршылі выступленне ў спаборніцтвах па біятлоне на XII Паралімпійскіх гульнях.

Залаты медаль у беларускай камандзе ўдалося заваяваць Юрыю Голубу ў катэгорыі атлетаў са слабым зрокам у гонцы на 12,5 км. Ён змог таксама стаць другім у спрынце на 7,5 км, яшчэ адно срэбра ў скарбонку прынёс Дзмітрый Лобан.

Тры бронзавыя медалі на рахунку жанчын: Лідзіі Графеевай, двухразовага прызёра Гульняў у Пхёнчхане, і Святланы Саханенка.

Па колькасці медалёў у біятлонным турніры Паралімпіяды беларускія спартсмены занялі чацвёртае месца - адна залатая, дзве срэбныя і тры бронзавыя ўзнагароды.

Лепш выступілі толькі страляючыя лыжнікі з Украіны - 14 медалёў, Расіі - 11 і ЗША - 7.

Беларускія паралімпійцы прадоўжаць выступленне ў Пхёнчхане ў спаборніцтвах па лыжных гонках. Завершацца зімовыя Гульні для атлетаў з абмежаванымі магчымасцямі 18 сакавіка.

16 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/119/42847
Текущая дата: 25.12.2024