Беларуская тэнісістка Аляксандра Сасновіч упершыню ўвайшла ў топ-50 адзіночнага рэйтынгу ВТА.
З 29 студзеня 23-гадовая спартсменка займае 46-е месца, падняўшыся на 10 радкоў у параўнанні з папярэднім тыднем.
На адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі Сасновіч устанавіла асабісты рэкорд — выйшла ў трэці круг (1/16 фіналу).
19-гадовая Арына Сабаленка перамясцілася з 66-га на 65-е месца — таксама самы высокі рэйтынг у кар`еры.
У мужчынскім парным рэйтынгу АТП 40-гадовы Максім Мірны апусціўся з 39-й на 40-ю пазіцыю, а 26-гадовы Андрэй Васілеўскі, які дэбютаваў на Australian Open і які дабраўся да трэцяга раўнда (1/8 фіналу), упершыню падняўся на 53-е месца (ранейшы рэкорд — 56-е).
Дзмітрый Уласаў, БелаПАН
Мінск, 29 студзеня 2018
Мінск, 29 студзеня 2018
Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/121/42343
Текущая дата: 15.11.2024