Белорусский портал в Казахстане

Беларускі велагоншчык Яўген Каралёк стаў чэмпіёнам свету ў скрэтчы



Беларускі велагоншчык Яўген Каралёк заваяваў залатую ўзнагароду чэмпіянату свету на велатрэку ў скрэтчы.

На сусветным форуме ў галандскім Апелдорне беларус упэўнена правёў усю гонку і на фінішы здолеў апярэдзіць італьянца Мікеле Скартэцыні, які стаў срэбным прызёрам і аўстралійца Калума Скотсана, які заваяваў бронзавую ўзнагароду.

Для беларускай каманды залатая ўзнагарода Яўгена Каралька стала першай на чэмпіянаце свету на велатрэку. Турнір у Нідэрландах прадоўжыцца да 4 сакавіка.

2 сакавіка 2018, Мінск
БЕЛТА

Ссылка на текущий документ: http://belarus.kz/aktueller/12-1/121/42661
Текущая дата: 26.12.2024